viasna on patreon

Дэмакратычныя сілы Гомеля правялі акцыю памяці ахвяраў рэпрэсій (фота)

2014 2014-11-02T11:00:42+0300 2014-11-02T11:00:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-dziady-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні Дзядоў прадстаўнікі дэмакратычных сіл Гомеля традыцыйна ўшанавалі памяць рэпрэсаваных у савецкія гады. Пад бел-чырвона-белым сцягам актывісты ўсклалі вянкі да крыжа на Чарнігаўскай шашы - адным з месцаў пахаванняў ахвяр бальшавіцкай дыктатуры ў 1919-1940 гадах. Таксама прадстаўнікі дэмакратычных сіл добраўпарадкавалі іншыя месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных.

Упершыню за апошнія гады акцыя апазіцыі праходзіла без яўнага кантролю з боку праваахоўных органаў. Раней ускладанне вянкоў здымалі на відэа людзі ў цывільным. Цяпер жа «аператараў-ціхароў» побач не было, але, магчыма, яны здымалі акцыю здалёк, з адной з машын, што стаялі каля трасы. Таму ўдзельнікі акцыі не выключаюць, што ў хуткім часе іх могуць выклікаць у міліцыю і абвінаваць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі, як гэта было ў мінулым годзе.

«Тыя рэжымы, якія сёння трымаюць уладу ў некаторых постсавецкіх краінах, не зрабілі высноў, дапускаюць новыя памылкі і імкнуцца аднавіць тыя прынцыпы, якія былі ў 30-40-х гадах», - адзначыў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства