Вярхоўны суд адхіліў скаргу БХК на папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі.

2003 2003-10-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 кастрычніка судовая калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда разгледзела скаргу Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) на пісьмовае папярэджаньне, вынесенае БХК Міністэрствам юстыцыі за выкарыстаньне бланка, штампу і пячаткі, на якіх “назва арганізацыі не адпавядае статутнай” (адсутнічае двукосьсе), і за выкарыстаньне на пячатцы разам з беларускім англійскага варыянту назвы арганізацыі.
У сваёй скарзе БХК указаў, што згодна з ч.1 арт. 28 Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” пісьмовае папярэджаньне выносіцца ў выпадку зьдзяйсьненьня аб’яднаньнем дзеяньняў, якія супярэчаць патрабаваньням заканадаўства. Адсутнасьць двукосься ў назве можна аднесьці толькі да парушэньня правілаў пунктуацыі, што ніякім чынам не павінна кваліфікавацца як дзеяньні, якія парушаюць заканадаўства ці Статут.
Згодна з арт. 31 Закону “Аб мовах” пры неабходнасьці афіцыйная назва арганізацыі можа падавацца ў перакладзе на іншую мову.
Пячатка і штамп, якія выкарыстоўвае БХК, узгодненыя з органамі МУС, вырабленыя ў 1995 годзе згодна з дзеючымі на той момант нарматыўнаымі актамі і выкарыстоўваліся пры перарэгістрацыі аб’яднаньня ў Мінюсце ў 1999 годзе. Праводзячы штогадовыя праверкі, Мінюст не ўказаў на наяўнасьць парушэньняў у адносінах пячаткі і штампу БХК. Недапрацоўкі, указаныя ў вусных заўвагах, БХК своечасова выпраўляў.
Па меркаваньні БХК, пісьмовае папярэджаньне вынесена Мінюстам з парушэньнем працэдуры выкарыстаньня мераў адміністратыўнай адказнасьці.
БХК лічыць, што дзеяньні Міністэрства юстыцыі па вынясеньні абскарджваемага папярэджаньня супярэчаць патрабаваньням арт.арт. 25-28 Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, а таксама канстытуцыйным гарантыям свабоды аб’яднаньяў і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Падобныя абмежаваньні парушаюць патрабаваньні арт. 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, паколькі іх нельга прызнаць неабходнымі дзеля абароны інтарэсаў дзяржаўнай ці грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва альбо абароны правоў і свабодаў іншых асобаў.
Пракурор, які ўдзельнічаў у працэсе, падкрэсьліў нязначнасьць парушэньняў, дапушчаных БХК, але ўказаў, што Закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” прадставіў Мінюсту права выносіць пісьмовыя папярэджаньні за любыя парушэньні. Таксама пракурор указаў, што няякаснае выкананьне Міністэрствам юстыцыі сваіх функцый дае суду падставы дзеля вынясеньня на адрас Мінюсту прыватнага вызначэньня. Аднак судзьдзя Ала Сакалоўская пазіцыю пракурора ў гэтым не падтрымала.
Абапіраючыся на довады Міністэрства юстыцыі, суд адхіліў скаргу БХК. Пры гэтым суд ухіліўся ад ацэнкі накладзенага на БХК спагнаньня.
РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, як паведамляе прэс-служба БХК, зьбіраецца выкарыстаць меры па абскарджваньні рашэньня суда на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international