Арыштаваны заснавальнік «Платформ інавэйшн»

2014 2014-10-31T09:48:21+0300 2014-10-31T09:48:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzhny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформ інавэйшн» (раней – “Платформа”, ліквідаваная па рашэнні Гаспадарчага суду Менску ў 2012 годзе)  Міхаіл Жамчужны арыштаваны ў Віцебску ў жніўні гэтага году, аднак інфармацыі аб прычынах ягонага арышту дагэтуль не было.

Пра арышт паведамляцца на сайце інфармацыйна-асветніцкай ўстановы «Платформ інавэйшн».

«Дагэтуль інфармацыі аб прычынах арышту Міхаіла Жамчужнага няшмат. Дакладна вядома, што крымінальная справа адносна яго пачатая па частцы 1 артыкула 375 (наўмыснае раскрыцьцё эканамічных, навукова-тэхнічных ці іншых зьвестак, якiя складаюць службовую тайну, асобай, якая мае або мела доступ да гэтых зьвестак). А таксама па частцы 2 артыкула 376 (незаконныя выраб або набыцьцё ў мэтах збыту або збыт спэцыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», - піша Радыё “Свабода” .

Сябры «Платформ інавэйшн» дагэтуль ня маюць зьвестак пра тое, у зьвязку з чым Жамчужнаму прад’яўлены такія абвінавачваньні, а ў адваката ўзятая падпіска пра неразгалошваньне.

Міхаіл Жамчужны — колішні асуджаны па эканамічнай справе прадстаўнік  «Платформ інавэйшн» ў Віцебску, а да зьняволеньня — дацэнт Віцебскага тэхналягічнага інстытуту, кандыдат тэхнічных навук.

Былы кіраўнік праваабарончай установы «Платформ інавэйшн» Андрэй Бандарэнка сёлета ў жніўні быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле артыкула аб злосным хуліганстве. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international