Прысуд па справе зборшчыка подпісаў за “Народны Рэферэндум”: 3 сутак арышту (дапоўнена)

2014 2014-10-31T09:40:00+0300 2014-10-31T12:11:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-referendum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння суддзя Паўлоўская абвесціла прысуд зборшчыку подпісаў за “Народны Рэферэндум” Уладзіславу Кошалеву: 3 сутак арышту.

 

Зборшчыка подпісаў за “Народны Рэферэндум” у выніку затрымалі да суда па арт. 23.34 (падрыхтоўка правядзення масавага мерапрыемства). Менавіта так ацаніў яго дзеянні намеснік начальніка Партызанскага РАУС Альшэускі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні “Руху за Свабоду” Юрый Губарэвіч праз  facebook.

 

28 кастрычніка  актывіст Руху за Свабоду” Уладзіслаў Кошалеў збіраў подпісы за “Народны рэферэндум” ў інтэрнаце аднаго з ПТВ на вуліцы Ваўпшасава ў Менску. Гэта не спадабалася намесніку дырэктара па ідэалогіі гэтай навучальнай установы, якая адабрала ў актывіста падпісныя лісты і выклікала міліцыю. Стаміўшыся чакаць міліцэйскі нарад, Уладзіслаў сыйшоў з інтэрнату.

Сёння Уладзіслаў Кошалеў разам з палітыкамі Андрэем Дзмітрыевым, Юрыем Губарэвічам і журналістам, вырашылі сустрэцца з чыноўніцай, каб патлумачыць законнасць збору подпісаў і вярнуць падпісныя лісты. Пад час размовы намесніца дырэктара ПТВ Казлова ізноў выклікала міліцыю, якая затрымала зборшчыка подпісаў і адвезла яго ў РУУС Партызанскага раёна да намесніка начальніка РУУС, дзе быў складзены пратакол апытання.

Намеснік старшыні “Руху за Свабоду” Юрый Губарэвіч спрабаваў патлумачыць, што пры зборы подпісаў ніякі закон не быў парушаны. У выніку яму прапанавалі прывесці статут арганізацыі і выпіску аб тым, што Кошалеў з’яўляецца сябрам Руху.

Пакуль жа Уладзіслаў Кошалеў знаходзіцца ў РУУСе Партызанскага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international