У ААН перададзеная неафіцыйная справаздача Беларусі аб стане з правамі чалавека за два гады

2014 2014-10-28T13:31:22+0300 2014-10-28T14:18:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На імя Генеральнага сакратара ААН паступіў неафіцыйны ліст Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пра Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,  які будзе далучаны ў якасці дакумента ў Трэцім камітэце на 69 сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Яго поўная назва – “Беларусь і правы чалавека: агульныя падыходы, супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 2012-2014 гадах”.

У дакуменце падаецца справаздача дзяржавы аб тым, што зрабіла Рэспубліка Беларусь у галіне правоў чалавека і супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі ААН за апошнія два гады.

У лісце адзначаецца, што ў розных краінах існуе мноства прыкладаў адкрытых недахопаў у падыходах да правоў і свабод чалавека.

Сцвярджаецца, што Беларусь плануе працягнуць канструктыўнае супрацоўніцтва з Упраўленнем Вярхоўнага камісара па правах чалавека ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў па выкарыстанні нормаў міжнародных праваабарончых дагавораў у судовай практыцы; па заахвочванні і абароне правоў людзей з інваліднасцю ды па іншых пытаннях.

Поўны тэкст дакумента падаецца на рускай мове

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international