Беларускія жанчыны аб’ядноўваюцца ў Жаночую сетку

2014 2014-10-28T09:31:46+0300 2014-10-28T09:31:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zanochaia_setka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча жаночай сеткі 25 кастрычніка 2014 года.

Сустрэча жаночай сеткі 25 кастрычніка 2014 года.

25 кастрычніка ў Менску прайшла сустрэча актывістак партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, дзе была падпісаная дэклярацыя аб намеры стварэньня Жаночай сеткі.

Ініцыятаркамі стварэньня Жаночай сеткі (працоўная назва) выступілі прадстаўніцы Партыі БНФ, БСДП (Грамада), МСД-МГ, БПЛ “Справядлівы сьвет” і Цэнтра рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ.

Галоўную мэту аб’яднаньня ініцыятаркі бачаць у абмене досьведам, інфармацыяй і праяўленьні салідарнасьці паміж жанчынамі, якія маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю. Адрозьненьне ад існуючых у Беларусі жаночых аб’яднаньняў у тым, што Жаночая сетка скіраваная ня толькі на разьвіцьцё жаночага лідэрства, але й на падтрымку актыўнасьці жанчынаў як прадстаўніцаў пэўных арганізацыяў і павелічэньне ролі жанчынаў у сфэры прыняцьця рашэньняў.

Да гэтага часу супрацоўніцтва паміж жанчынамі з вышэйзгаданых арганізацыяў разьвівалася на міжасабовым узроўні. Але яны паставілі сабе за мэту перайсьці да супрацоўніцтва міжпартыйнага і арганізацыйнага, праз аб’яднаньне ў Жаночую сетку.

На дадзены момант Жаночая сетка ня мае назвы. На сустрэчы быў створаны аргкамітэт, які ўзяў на сябе адказнасьць за распрацоўку неабходных палажэньняў і дакумэнтаў. Устаноўчы сход па стварэньні Жаночай сеткі  заплянаваны на ліпень 2015 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international