У Менску арыштаваныя актывісты з Санкт-Пецярбурга

2014 2014-10-28T09:20:44+0300 2014-10-28T11:01:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sankt_peciarburg_arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманыя актывісты ў чаканні суду. Фота Хартыя-97.

Затрыманыя актывісты ў чаканні суду. Фота Хартыя-97.

У суботу 25 кастрычніка ў Менску днём без тлумачэння прычынаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя грамадзкія актывісты з Санкт-Пецярбурга (Расія) - Федаркоў Андрэй і Салаўёў Іван. З імі былі затрыманы таксама і жыхар сталіцы. Іх адвезлі ў Заводскі РУУС г.Мінска, склалі пратаколы адміністратыўных правапарушэнняў. Два дні да суду яны знаходзіліся ў Заводскім РУУС горада Мінска.

Актывістаў груба, з прымяненнем спецсродкаў, затрымалі супрацоўнікі спецслужбаў на прыпынку грамадскага транспарту на Партызанскім праспекце, нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.

27 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна разглядаліся адміністрацыйныя справы затрыманых. Суддзя Осіпчык асудзіла траіх актывістаў па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і пакарала да розных тэрмінаў арышту: беларускі актывіст атрымаў 10 сутак, а госці з Расіі - па 3 сутак. Сярод арыштаваных і адвакат Андрэй Федаркоў.

У дадзены момант адвакат рыхтуе касацыйную скаргу на судовае рашэнне.

Праваабаронцы мяркуюць, што жыхароў Расіі сёння прымусова дэпартуюць з Беларусі і забароняць на пэўны час уезд у краіну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international