Магілёў: матывіровачную частку пастановы суда журналіст атрымаў з вялікай пратэрміноўкай

2014 2014-10-27T16:09:02+0300 2014-10-27T16:09:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/burakou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Магілёўскі журналіст Алесь Буракоў паскардзіўся на затрымку з выдачай яму матывіровачнай часткі пастановы суда. Адпаведны запіс ён пакінуў сёння, 27 кастрычніка, у кнізе скаргаў і прапановаў Ленінскага раённага суда Магілёва.

Нагадаем, што 8 кастрычніка суддзя Алена Волкава прысудзіла Алесю Буракову штраф у памеры 6 мільёнаў рублёў за парушэнне заканадаўства аб СМІ, у прыватнасці, за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

-          15 кастрычніка я напісаў заяву ў суд с просьбай выдаць мне матывіровачную частку пастановы суда. Суддзя сказала мне, што падрыхтуе яе і вышле цягам трох дзён, аднак я пастановы так і не дачакаўся, хоць тройчы хадзіў на пошту, дзе мне патлумачылі, што заказны ліст па Магілёву ідзе два дні, - кажа Алесь Буракоў.

Журналіст кажа, што калі сёння прыйшоў у канцэлярыю суда, то яго там адразу пазналі. Супрацоўніца канцэлярыі схадзіла за матывіровачнай часткай і прынесла яе з неабходнай прастаўленай на дакуменце пячаткай. На матывіровачнай частцы пастановы суда была пазначана дата яе выдачы - 27 кастрычніка.

-          Такое ўражанне, што яны там і не варушыліся яе мне выдаваць, калі б я сам да іх не схадзіў. Верагодна, што яны цягнулі час, каб я не абскарджваў рашэнне раённага суда, - працягвае Буракоў.

Трэба адзначыць, што журналіст у бліжэйшы час будзе абскарджваць не толькі рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ў Магілёўскім абласным суддзе, аднак і саму матывіровачную частку, якую падпісала суддзя Волкава – у ёй недакладная інфармацыя, а таксама адсутнічаюць словы адвакаткі Алеся Буракова Кацярыны Пятровіч.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international