Знік грамадскі актывіст Андрусь Кашэўскі

2014 2014-10-24T12:48:00+0300 2014-10-27T12:50:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasheuski.jpg
Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

Аб гэтым паведамілі яго сябры, якія прыйшлі сустракаць яго каля ЦІП па вул. Акрэсціна. Сувязь з Андрэем адсутнічае, а месца знаходжання невядомае.

"У мінулы раз пасля адбыцця пакарання, яго вывезлі праз задні двор і адвезлі на чыгуначны вакзал, дзе пасадзілі на электрацягнік да Жодзіна. Яшчэ мінімум 30 хвілін, Андрэй незаконна знаходзіўся пад вартай міліцыянтаў, якія самавольна вырашылі, куды яму ехаць далей. Хутчэй за ўсе, так адбылося і ў гэты раз. Будзем спадзявацца, што Андрэй жывы і здаровы", - адзначыў кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД Павал Пракаповіч.

Нагадаем, Андрэй Кашэўскі быў затрыманы 9 кастрычніка каля мінскага ўнівермага ЦУМ у цішотцы з надпісам "Свабоду палітвязням".  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international