Алесь Бяляцкі: Пазіцыя Швецыі ў дачыненні да Беларусі застанецца нязменнай

2014 2014-10-23T16:40:39+0300 2014-10-23T17:45:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sweden-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністр замежных спраў Швецыі Марго Вальстрэм і старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Міністр замежных спраў Швецыі Марго Вальстрэм і старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Пад час працоўнага візіту ў Швецыю, старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі 23 кастрычніка сустрэўся з міністрам замежных спраў Швецыі Маргот Вальстрэм. Мы звязаліся з праваабаронцам па тэлефоне, каб пачуць з першых вуснаў пра ягоныя ўражанні ад высокай сустрэчы:

“Сёння ў мяне адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Швецыі спадарыняй Маргот Вальстрэм. У прыязнай атмасферы я падзяліўся з ёй сваімі думкамі і назіраннямі пра ўнутраную грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Пад час размовы таксама былі абмеркаваныя некаторыя аспекты, што датычацца беларуска-расейска-украінскіх адносінаў”.

Алесь Бяляцкі заклікаў урад Швецыі не мяняць сваю пазіцыю ў адносінах да беларускіх уладаў і па-ранейшаму патрабаваць вызвалення палітычных зняволеных, а таксама аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Маргот Вальстрэм шчыра цікавілася меркаваннямі праваабаронцы пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі. На завяршэнне сустрэчы палітык падцвердзіла, што пазіцыя Швецыі ў дачыненні да Беларусі будзе нязменнай і прынцыповай.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international