Следчы камітэт: У дзеяннях актывісткі адсутнічае склад злачынства

2014 2014-10-23T10:28:52+0300 2014-10-23T10:28:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kukanos.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надзея Куканос.

Надзея Куканос.

Выконваючы абавязкі начальніка Аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску маёр міліцыі К. Аднапалаў адмовіўся распачаць крымінальную справу паводле арт. 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыцьцяўленьнем імі правасудзьдзя) у дачыненьні да грамадзянскай актывісткі Надзеі Куканос.

Прычына адмовы - у дзеяньнях Надзеі адсутнічае склад злачынства. Калі б крымінальная справа ўсё ж была ўзбуджаная, актывістцы пагражаў штраф да 1000 базавых велічынь або абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.

У жніўні бягучага году на адрас старшыні Віцебскага абласнога суду Надзеяй Куканос была накіраваная скарга на дзеяньні судзьдзі суда Чыгуначнага раёну Віцебску Алены Цыганковай і старшыні таго ж суду Раісы Лупенковай. У гэтай скарзе, паводле меркааваньня судзьдзі і старшыні суду, Куканос дапусьціла абразьлівыя выказваньні.

Падчас апытаньня актывістка прызнала факт падачы скаргі на дзеяньні судзьдзі і старшыні суду, але катэгарычна адмаўляла, што сваімі выказваньнямі мела намер нанесьці абразы служыцелям Фэміды. У сваёй скарзе спадарыня Куканос сапраўды выказала рэзкую крытыку і дала адмоўную ацэнку дзейнасьці і прафесіяналізму судзьдзі Цыганковай і старшыні суду Лупенковай, аднак, паводле сьцьвярджэньня актывісткі, крытычныя словы былі выказаныя ў прыстойнай форме, бяз грубых і абразьлівых выразаў.

Гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту Віцебску падчас вырашэньня пытаньня наконт узбуджэньня крымінальнай справы паводле арт. 391 КК, ня ўгледзеў у матэрыялах праверкі дастатковых дадзеных, якія паказваюць на прыкметы злачынства – абразу судзьдзяў. На думку супрацоўнікаў ГАСК, крытычная ацэнка прафэсійных якасьцяў судзьдзяў Цыганковай і Лупенковай, якая дадзеная Куканос у скарзе, ёсьць яе суб’ектыўным меркаваньнем і абразай не зьяўляецца.

Пасьля такой высновы сьледчых матэрыялы праверкі праз пракуратуру Віцебску былі вернутыя ў Аддзел унутраных спраў, і маёру міліцыі Аднапалаву нічога не заставалася, як адмовіцца ад крымінальнага перасьледу Надзеі Куканос.

 

"Віцебская Вясна".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international