Ігар Аліневіч выйшаў з ШЫЗА пасьля 30 сутак

2014 2014-10-23T09:17:27+0300 2014-10-23T09:17:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ihar-alinevicz.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітвязень Ігар Аліневіч правёў у ШЫЗА Віцебскай калёніі 30 сутак. Ён быў пакараны штрафным ізалятарам за адмову мыць месцы агульнага карыстаньня.

Бацькі палітвязьня, Валянціна і Ўладзімер, змаглі атрымаць кароткае спатканьне з сынам. Таксама ў бацькоў прынялі прадуктовую перадачу ды цёплыя рэчы.

Валянціна Аліневіч паведаміла «Свабодзе», што спатканьне працягвалася паўтары гадзіны праз шкло ды тэлефон, чаго безумоўна было мала. Апошні раз яна з мужам бачыла Ігара ў чэрвені, перад яго этапам з Наваполацкай калёніі. За гэты час Ігар толькі аднойчы пазваніў зь «Віцьбы».

Валянціна Аліневіч сказала:

«Пра нейкія непрыемнасьці ды нягоды сын шмат не казаў. Сказаў, што трэба чытаць Салжаніцына, у якога ўсё напісана. Менавіта на піку выпрабаваньняў да чалавека прыходзіць разуменьне важных у жыцьці рэчаў. Выглядае сын някепска, хоць і схуднеў ды праседзеў 30 сутак у камэры бязь сьвежага паветра. Аднак перад намі быў абсалютна спакойны і вольны чалавек. На сустрэчу Ігар надзеў свой улюбёны шалік, які два гады таму яму перадалі былыя польскія палітвязьні. Сын шмат пытаўся пра сваю бабулю, якая нядаўна памерла, а лістоў пра гэта яму так і не аддалі. З пэрыёдыкі ён атрымлівае толькі тыя газэты, якія яму выпісалі. Выданьні „Новы Час“ і „Свободные новости плюс“, якія яму высылала рэдакцыя, не аддалі. Ігар сказаў, што пасьля ШЫЗА літаральна накінуўся на тую прэсу, якая чакала яго месяц — столькі падзеяў адбылося».

З прызначаных васьмі гадоў пазбаўленьня волі актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч адбыў чатыры. Сваёй віны (хуліганскія дзеяньні ў дачыненьні да афіцыйных будынкаў) ён не прызнаў. Адмовіўся і пісаць прашэньне аб памілаваньні. За кратамі напісаў кнігу пра ўтрыманьне ў СІЗА КДБ «Еду ў Магадан».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international