Бабруйск: Сябры СПБ напісалі адкрыты ліст Лукашэнку

2014 2014-10-23T05:45:35+0300 2014-10-23T05:45:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працоўныя бабруйскага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), з якімі не працягнулі кантракты, звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. "Уся наша "віна" заключаецца ў тым, што мы, згодна з артыкулам 41 Канстытуцыі РБ, аб'ядналіся ў прафсаюз. Назва якога - Свабодны прафсаюз Беларускі", - гаварыцца ў лісце.

- Напісаць такі ліст было ініцыятывай сябраў нашай прафсаюзнай суполкі. Тых, хто ўжо пазбаўлены працы, і тых, з кім дырэктар завода не збіраецца працягваць кантракты. Гэта адкрыты ліст, але дадаткова яны даслалі яшчэ і заяву з сваімі подпісамі канкрэтна на працоўны адрас Аляксандра Лукашэнкі, - расказаў Міхаіл Кавалькоў, старшыня завадской суполкі СПБ.

У лісце "свабодаўцы" падрабязна расказалі пра дыскрымінацыю па прафсаюзнай прыкмеце, з якой пастаянна сутыкаюцца на зводзе ТДіА. Нагадваюць пра суды, якія ўставалі на іх бок, і рашэнні, якія ігнараваў і працягвае ігнараваць дырэктар Аляксандр Аграновіч. Акцэнтуюць увагу на тым, што пазбаўляюцца ад высокакваліфікаваных спецыялістаў, у той час, як на заводзе не хапае працоўных.

"Чаму ў сацыяльнай, прававой дзяржаве дырэктар завода, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў без усялякіх падстаў пазбаўляе нас права на працу, гарантаванага нам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь? Чаму з дырэктарам, які, можна сказаць, давёў завод да жаллбнага стану, перазаключаецца кантракт, а з высокакваліфікаванымі работнікамі, адпрацаваўшымi не адзін дзясятак гадоў на вытворчасці, - не?", - задаюцца пытаннем сябры СПБ.

Нагадаем, толькі за бягучы год на заводзе ТДіА не працягнулі працоўныя кантракты з дзевяццю сябрамі Свабоднага прафсаюза Беларускага.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international