Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць” (фота)

2014 2014-10-22T02:02:07+0300 2014-10-22T02:02:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aufazaprauka_glybokae-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцый вісяць таблічкі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Здавалася б добрая справа, але тое, што там напісана падаецца здзекам. Тэкст таблічкі наступны: “Калі вам патрэбная дапамога, тэлефануйце па тэлефоне”. Гэты тэкст напісаны на двух мовах – русскай і англійскай, але нумара тэлефона нідзе не пазначана. Куды тэлефанаваць? У міліцыю, хуткую, або таму, хто зможа дапамагчы наліць бензін у машыну?

Але, ці шмат ёсць людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Глыбокім і ваколіцах, якія маюць аўтамабілі? У Глыбокім налічваецца 270 інвалідаў працаздольнага ўзросту, толькі палова з іх працуе. Яны ў асноўным задзейнічаны на грамадскіх працах. Па словах інвалідаў, яны атрымоўваюць па 400 – 700 тысяч беларускіх рублёў. Сапраўды, пра аўтамабіль ім застаецца толькі марыць.

Вось так і вісяць непатрэбныя нікому таблічкі, здзіўляючы падарожнікаў, якія заязжаюць на аўтазапраўку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international