ААН агучыла новую колькасць загінулых у выніку баёў на Данбасе

2014 2014-10-18T22:01:00+0300 2014-10-20T22:03:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Колькасць загінулых у выніку баявых дзеянняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей дасягнула 3 тысяч 707 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў за 17 кастрычніка.

«Па стане на 15 кастрычніка загінулі 3 тысячы 707 чалавек і 9 тысяч 75 чалавек атрымалі раненні», - пазначана ў паведамленні. У той жа час ва Упраўленні Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і СААЗ лічаць, што рэальная колькасць загінулых значна вышэйшая.

Паводле інфармацыі ААН, працягваецца адток насельніцтва з ахопленых канфліктам раёнаў. Па стане на 17 кастрычніка на Украіне налічвалася 415 тысяч унутрана перамешчаных асобаў.

Нагадаем, паводле дакладу Упраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН, на 8 кастрычніка ў ваенным канфлікце на Данбасе загінула 3 тысячы 682 чалавекі, у тым ліку 298 пасажыраў збітага прарасійскімі сепаратыстамі малазійскага Boeing. Параненыя 8 тысяч 871 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international