Міліцыянты схапілі журналістку і аператара падчас інтэрв'ю з Някляевым

2014 2014-10-20T15:29:43+0300 2014-10-20T16:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liubianchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Любянчук. Фота baj.by

Алесь Любянчук. Фота baj.by

Відэааператара Алеся Любянчука і журналістку Марыю Арцыбашаву міліцыянты завезлі ў апорны пункт. Разам з імі знаходзіцца экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў.

«Нас затрымалі, калі мы запісвалі інтэрв'ю з Уладзімірам Някляевым. Міліцыянтам не спадабалася, што мы штосьці здымаем. Афіцыйна нас забралі для праверкі – цяпер спраўджваюць, ці не знаходзімся мы ў крымінальным вышуку», – сказаў у тэлефоннай размове Алесь Любянчук.

Затрымліваў журналістаў участковы Савецкага раёны Юрый Чыркоў.

 

Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання журналістаў і палітыка вызвалілі без складання які-кольвек пратаколаў і без вынятку рэчаў.

Прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international