Мікалай Статкевіч -- баранавіцкім праваабаронцам: “У мяне ўсё нармальна, і мая пазіцыя застаецца нязменнай”

2014 2014-10-19T15:49:41+0300 2014-10-20T10:24:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vic-statkev-dzen-naradz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які адбывае шасцігадавое пакаранне ў Магілёўскай турме № 4, даслаў ліст баранавіцкім праваабаронцам. Палітвязень падзякаваў актывістам Сяргею Гоўшы, Анжэле Камбалавай і Віктару Сырыцы найперш за тое, што не забываюць і падтрымліваюць яго бацьку Віктара Паўлавіча Статкевіча, які ва ўзросце 87 гадоў жыве адзін у Баранавічах.

– Мы вельмі добра разумеем, што ва ўмовах турэмнай цэнзуры Статкевіч-малодшы мала піша пра сваё нялёгкае турэмнае жыццё і стасункі як з вязнямі турмы, так і з яе адміністрацыяй. Але яго лісты заўсёды бадзёрыя і аптымістычныя. Ён нам традыцыйна паведамляе, што ў яго ўсё нармальна і яго пазіцыя застанецца нязменнай. Сціпла, але для тых, хто сочыць і цікавіццца яго жыццём усё вельмі зразумела: Мікалай Статкевіч застаецца ў палітыцы, – пракаментаваў Віктар Сырыца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international