Брэсцкія актывісты прапануюць дэпутатам адсправаздачыцца

2014 2014-10-19T07:35:13+0300 2014-10-19T07:35:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваіх лістах прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” прапануюць народным выбраннікам даць справаздачу перад грамадзянамі аб сваёй дэпутацкай дзейнасці за паўгода, якія прайшлі пасля мясцовых выбараў.

Як адзначаецца ў звароце, згодна з часткай 1 артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў" дэпутат адказны перад выбаршчыкамі, падсправаздачны ім, і абавязаны перыядычна (але не радзей як два разы на год) рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці і выкананні перадвыбарнай праграмы, а таксама аб працы Савета і яго органаў, у склад якіх ён абраны або ўваходзiць па пасадзе.

“Мы прапанавалі размясціць справаздачу перад выбаршчыкамі аб зробленай працы за шэсць месяцаў дзейнасці ў якасці дэпутатаў Брэсцкага гарсавета ў мясцовых дзяржаўных або недзяржаўных друкаваных перыядычных выданнях, - распавёў прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”' Юрый Жыдовіч. - У выпадку неабходнасці справаздачу можна размясціць і на мясцовых інфармацыйных рэсурсах у сетцы Інтэрнэт, а таксама ў асобным блоку на сайце Брэсцкага гарвыканкама”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international