Хочаш быць датычным да выканання права на мірныя сходы? Тады табе да нас!

2014 2014-10-17T08:26:15+0300 2014-10-17T08:26:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyi_razgon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

                             " Кожны мае права на свабоду мірных сходаў... "       

                               З арт.20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

 Хочаш стаць грамадзкім кантралёрам і назіраць за свабодай сходаў у Беларусі? Як могуць (ці) павінны паводзіць сябе міліцыянты, удзельнікі і арганізатары?

Пра ўсё гэта на трэнінгу 23 кастрычніка!

На трэнінгу вы даведаецеся:

1. Што такое грамадзкі кантроль;

2. За чым назіраем і чаму;

3. Стандарты мірных сходаў, якія ёсць асаблівасці ў Беларусі;

4. Як ажыццяўляць назіранне на мірных акцыях у нас і ў суседніх краінах.

 

Навучанне па назіранні будзе адбывацца 23 кастрычніка (чацвер) з 18.30 да 20.30 (месца паведамляецца пасля запаўнення заяўкі). Патрэніравацца ў навыках прадставіцца магчымасць падчас традыцыйнага шэсця і мітынгу памяці продкаў «Дзяды» 2 лістапада (нядзеля).

Для ўдзелу ў грамадзянскім кантролі неабходна:

  1. Запоўніць заяўку да 21 кастрычніка ўключна

      2. прайсці трэнінг па назіранні 23 кастрычніка;

      3. прыняць удзел у назіранні 2 лістапада і ў наступных назіраннях.

 

Увага! Грамадскае назіранне адбываецца на добраахвотнай аснове, як функцыя і асабістая пазіцыя ўдзельнікаў, і не аплачваецца арганізатарамі!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: viasnapryjdzie@gmail.com


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international