Не паклёп, а выказванне меркавання: Камітэт па правах ААН чалавека прызнаў парушэнні правоў жыхара Брэста

2014 2014-10-15T17:38:47+0300 2014-10-15T17:38:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, пра гэта гаворыцца ў паведамленні, атрыманным па выніках разгляду Камітэтам справы Паўла Казлова.

Сутнасць справы палягае ў тым, што жыхар Брэста Павел Казлоў пасля выхаду на пенсію з’яўляўся судовым экспертам па аўтамабілях ды іншых транспартных сродках. На працягу 2004-2005 гадоў ён звяртаўся з лістамі ў розныя дзяржаўныя ўстановы з крытыкай на адрас адказных асоб дзяржаўнага акцыянернага страхавога таварыства “Прамтрансінвест” за адсутнасць адказнасці і кантролю, нямэтавае выкарыстанне страхавых выплат сябраў гэтага таварыства, магчымую карупцыю і ўшчамленне правоў асоб, якія трапілі ў дарожна-транспартныя здарэнні. Пасля аднаго з такіх лістоў, накіраваных на імя мінсітра фінансаў РБ, намеснік дырэктара “Прамтрансінвеста” абвінаваціла Казлова ў паклёпе і звярнулася ў суд Ленінскага раёна Брэста, які пакараў пенсіянера штрафам памерам 24 тысячы беларускіх рублёў (на той момант гэта адпавядала 12 доларам ЗША).    

Павел Казлоў не прызнаў сябе вінаватым і не пагадзіўся з рашэннем раённага суда, пасля чаго паспрабаваў абскардзіць яго ў іншых судовых інстанцыях (у тым ліку - у Вярхоўным судзе), але безвынікова. Тады жыхар Брэста палічыў, што вычарпаў усе наяўныя і эфектыўныя ўнутраныя сродкі прававой абароны і звярнуўся ў Камітэт ААН на парушэнне артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У сваёй скарзе Казлоў паведаміў, што выкарыстаныя ў лісце да міністра фінансаў выказванні, якія суды палічылі паклёпам, на самой справе з’яўляюцца выказваннем свайго меркавання і крытыкай на адрас адказнай асобы дзяржаўнай установы. Аўтар таксама лічыць, што яму было адмоўлена ў правасуддзі, бо з самага пачатку разгляду суды праяўлялі прадузятае стаўленне і займалі бок уладаў, а таксама не змаглі бесстаронне ацэньваць факты паводле ягонай справы.

Пасля знаёмства з сутнасцю справы і заўвагамі з боку дзяржаўных устаноў Беларусі (яны аспрэчылі саму мэтазгоднасць разгляду гэтай скаргі на міжнародным узроўні) Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне, што прадстаўленая яму інфармацыя сведчыць аб парушэнні дзяржавай-удзельніцай правоў аўтара скаргі паводле пункта 2 артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У рашэнні Камітэта таксама адзначаецца, што дзяржава-удзельнік абавязана забяспечыць аўтару эфектыўныя сродкі прававой абароны, уключаючы пакрыццё штрафу ў існуючых памерах і яго любых судовых выдаткаў разам з выплатай яму кампенсацыі. Дзяржава-удзельнік павінна таксама прыняць меры для прадухілення аналагічных парушэнняў у будучыні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international