За "Свабоду палітвязьням" – 15 сутак арышту

2014 2014-10-14T15:17:30+0300 2014-10-14T15:17:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”

Актывіста і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы са Смалявічаў Андрэя Кашэўскага затрымалі яшчэ 9 кастрычніка – ён праходзіў каля ЦУМа ў Менску ў майцы "Свабоду палітвязьням", ззаду якой змяшчаюцца іх прозвішчы.

Пасля складання трох пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях  (арт.17.1 ("дробнае хуліганства", арт.23.34 ("несанкцыянаванае масавае мерапремства") і 23.4 ("непадпарадкаваньне")) яго пакінулі да суду ў пастарунку.

10 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Менска суддзя Эдуард Якубоўскі Эдуард ваынес рашэнне аб арышце актывіста на  15 сутак. У знак пратэсту супраць несправядлівага судовага рашэння Андрэй Кашэўскі праводзіць акцыю маўчання.

Гэта трэцяя адміністратыўная справа супраць Кашэўскага ў гэтым годзе. Апроч гэтага Андрэя двойчы змяшчалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international