Палітвязень Ігар Аліневіч зьмешчаны ў штрафны ізалятар

2014 2014-10-13T09:54:59+0300 2014-10-13T09:54:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч правядзе ў штрафным ізалятары 10 дзён. Пра гэта паведаміла маці палітвязьня Валянціна Аліневіч: «На мінулым тыдні зьбіраліся да Ігара на кароткатэрміновае спатканьне, і тут нам паведамляюць, што ён у штрафным ізалятары, - распавяла яна. - Як гром зь яснага неба. Рэч у тым, што літаральна пры канцы чэрвеня яго перавялі ў новую калёнію, якая адрозьнівалася ад ранейшай, наваполацкай, сваёй экалёгіяй, бачнасьцю захаваньня законнасьці, бытавымі ўмовамі і г.д. Увесь гэты час Ігар пазытыўна адгукаўся пра больш-менш чалавечыя ўмовы ў гэтай калёніі і, пра цуд - яму нават дазволілі набыць тэлефонную картку і патэлефанаваць першы раз за паўгода ў першай дэкадзе верасьня. Напэўна, проста прыглядаліся».

«Загад ёсьць загад і яго трэба выконваць. Спачатку канфіскавалі мой ліст, матывуючы тым, што там забароненыя зьвесткі. Потым пасадзілі на 10 дзён у штрафны ізалятар. Ня ведаю, што за нелюдзі і дамарослыя псыхолягі працуюць у нашых спэцслужбах, але гэта ўжо стала традыцыяй садзіць нашых палітычных менавіта на іх дні народзінаў. Так было і з Колем Дзядком на ягоны дзень нараджэньня ў жніўні (20 дзён штрафнога ізалятару), так і з астатнімі палітычнымі вязьнямі. Лаўры Васьковіча, які прасядзеў за год у штрафным ізалятары 240 дзён, мабыць, не даюць спакою», - сказала Валянціна Аліневіч.

Маці палітвязьня паведаміла, што на мінулым тыдні прыйшла паштоўка ад Ігара, датаваная 30 верасьня. «Добры дзень, мама і тата! - цытуе яна. - Пасьля таго канфіскаванага ліста атрымаў ваша віншаваньне з днём нараджэньня. Дзякуй! Вельмі душэўнае! Акрамя вашага, пакуль што не атрымліваў ніводнага віншаваньня. На жаль, але хмары над мной згусьціліся. Ужо адседзеў 10 дзён у штрафным ізалятары і, хутчэй за ўсё, гэтым справа ня скончыцца. Увогуле, усё паноў, вяртаемся на ўзровень 2012 году. Пры такім раскладзе я зьяўлюся ў атрадзе 11 кастрычніка, калі не дадуць дадатковых дзён арышту. Але абавязкова патэлефануйце ў калёнію ў гэты дзень для ўпэўненасьці, што я ў атрадзе, а не ў штрафным ізалятары. На гэтым я сканчаю. Цалую! Я зьбіраюся абскардзіць усё».

Палітвязень прабудзе ў штрафным ізалятары да 20 кастрычніка.

Нагадаем, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях што да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны ён не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні.

charter97.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international