Большасць апытаных бярозаўчан выказалася за смяротнае пакаранне

2014 2014-10-10T17:43:08+0300 2014-10-10T17:43:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-smiarotnae-akcija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёў, 10 кастрычніка 2013.

Магілёў, 10 кастрычніка 2013.

Бярозаўскія праваабаронцы ў рамках тыдня супраць смяротнага пакарання правялі апытанне-гутарку на вуліцах Бярозы, ці патрэбна адмяніць у Беларусі смяротнае пакаранне. З 25 апытаных за смяротнае пакаранне выказалася 17 чалавек: 9 мужчын і 8 жанчын розных узроставых груп. Іх аргумены: “ Як яны зрабілі, так трэба рабіць і з імі”, “Вока за вока”, “Няма чаго ім жыць. Смяротную кару самі сабе выбралі”, “Няма чаго іх карміць за бюджэтныя сродкі”.

Судовая памылка не з’яўляецца для бярозаўскіх прыхільнікаў смяротнага пакарання стрымліваючым фактарам: “Гэта праблема. Але яе можна вырашыць узмацненнем кантролю за судовымі і праваахоўнымі органамі”, “Памылкі быць не можа. Працуюць жа прафесіяналы”, “Трэба павышаць прафесійны ўзровень следчых і суддзяў”.

Трое бярозаўчан пасля размовы з праваабаронцамі выказалі сумнеў у правільнасці сваёй прыхільнасці да смяротнага пакарання. Адна з жанчын адзначыла: “Цяпер я не і не “за” і не “супраць”, цяпер я не ведаю”.

Прыхільнікі адмены смяротнага пакарання выказвалі наступныя аргументы: “У нашай судовай сістэмы шмат памылак. І калі расстраляюць невінаватага, нічога ўжо нельга змяніць. А калі чалавек сядзе пажыццёва, то пры пераглядзе справы, сітуацыя можа быць выпраўлена”, “Пажыццёвае зняволенне больш жорсткае пакаранне, чым расстрэл. Няхай мучыцца”, “Нашы людзі мала задумваюцца над гэтай страшнай праблемай. А судовыя і праваахоўныя органы гэтым карыстаюцца. Няма чалавека – канцы ў воду, як з Канавалавым і Кавалёвым. І на іх месцы можа апынуцца кожны”.

Праваабаронца Сяржук Русецкі лічыць, што многія з прыхільнікаў смяротнага пакарання знаходзяцца пад уплывам дзяржаўнай скіраванасці на захаванне дадзенага віду пакарання, якая рэтранслюецца праз СМІ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international