viasna on patreon

Суды над футбольнымі заўзятарамі ў Барысаве (абнаўляецца)

2014 2014-10-10T08:38:39+0300 2014-10-10T15:35:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysay_fotball.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На матчы Беларусь - Украіна ў Барысаве 9 кастрычніка 2014 гоад. Фота Радыё Свабода.

На матчы Беларусь - Украіна ў Барысаве 9 кастрычніка 2014 гоад. Фота Радыё Свабода.

У судзе Барысаўскага раёна пачаліся суды над затрыманымі пад час адборачнага матчу Беларусь - Украіна футбольнымі заўзятарамі.

11-00. Суддзя суду Барысаўскага раёна Самусева разглядае адміністратыўныя справы затрыманых ўкраінцаў. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (лаянка, арт 17.1 КаАП РБ) і прыгаворваюць да арышту на 5 сутак. Гэта можа стацца падставаю для прымусовай дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі. Вядома пра судовыя рашэнні аб арышце ўкраінцам Андрэю Палішчуку, Астапу Лісьюку і Яне Васількоўскай.

11-15. Радыё Свабода паведамляе пра інфармацыю з Барысаўскай міліцыі пра затрыманне 41 фаната, судзіць за хуліганства будуць 25 чалавек.

11-35. Дзянісу Цімафееву - 5 сутак арышту.

Юрый Хабалюк -  5 сутак арышту;

Аляксандр Лапанаў –  (арт. 17.10- нацыская сімволіка) - 10 сутак арышту;

Юрый Альховіч – 5 сутак арышту;

Вячаслаў Георгіевіч - 5 сутак арышту;

Віталь Немыкін – 5 сутак арышту;

Юрый Нецкі - затрыманы за майку "Слава нацыі!" - штраф 7 б.в.

Багдан Ярэмчук - штраф  7.б.в.

Андрэй Дзелюра - штраф 10 б.в.

12-05. 11 затрыманых беларусаў будуць судзіць пасля абеду, паведамляе Радыё Свабода. Украінскі консул заявіў, што амбасада будзе падаваць ноту ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з нагоды масавага арышту грамадзянаў Украіны на тэрыторыі Беларусі.

12-10. Беларусаў штрафуюць па артыкуле 17.1 на суму 600 тысяч рублёў (4 базавыя велічыні). Па звестках барысаўскіх праваабаронцаў іх каля 15 чалавек. Іх прозвішчы будуць апублікаваныя пазней.

12-30. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў міністэрству замежных спраў забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення затрыманых у Беларусі пасля футбольнага матчу украінцаў. Пасля яго слоў некалькі затрыманых. але яшчэ не асуджаных украінцаў пачалі вызваляць без суду.

Усіх аштрафаваных павязуць у пашпартны стол.

Па дадзеных МУС РБ, усяго ў дачыненні да 29 чалавек было складзена 32 адміністрацыйныя пратаколы. Затрыманыя да прыняцця судовага рашэння 25 чалавек (14 украінцаў і 11 беларусаў).

15-30. Як паведеміў па тэлефоне Уладзь Лобах, яго не прапусцілі на матч з-за бел-чырвонага шаліка, які прапанавалі здаць у камеру захоўвання. Аднак такой камеры не было, а юнака адправілі ў аўтазак, а затым у ізалятар РУУСа. Сёння  па рашэнні суду яго пакаралі грашовым штрафам у памеры 4 базавыя велічыні за брыдкаслоўе. Сваёй віны ён не прызнаў.

***

Пад час адборачнага матчу Еўра-2016 Беларусь-Україна ў Барысаве 9 кастрычніка адбыліся масавыя затрыманні заўзятараў з Украіны і Беларусі.

Як паведаміла ў fasebook журналістка “Нашай нівы” Ірына Арахоўская, яе затрымалі супрацоўнікі АМАПу і прымусілі выдаліць здымкі затрымання аднаго з заўзяратаў запаленне фаера. Ягонае прозвішча  Арцём Бабоўнікаў.

Былі затрыманыя таксама трое дзяўчат за укркаінскую сімволіку.

У электрычцы быў затрыманы за бел-чырвона-белы шалік заўзятар з Мазыра Уладзь Лобах, які паспеў перадаць, што ў аўтазаку, куды яго змясцілі, знаходзіцца каля 30-ці чалавек.

“Наша ніва” паведамляе, што агулам было затрымана каля 100 украінскіх заўзятараў і некалькі дзесяткаў беларусаў. Частка з іх знаходзіцца ў Барысаўскім РАУСе, некаторых адвозілі ў раённае ўпраўленне КДБ.

Многіх будуць судзіць сёння за нецэнзурную лаянку (арт. 17.1 КаАП). Мяркуецца, што прычынаю затрымання стала ня толькі нацыянальная сімволіка, а выкананне шырокавядомага «хіта пра Пуціна».

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, хто валодае інфармацыяй аб прозвішчах затрыманых і супрацьпраўных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу пры затрыманні, паведамляць пра гэта праваабаронцам на адрас: viasna@spring96.org альбо па тэлефоне: +375 29 841-39-81

Фота sport.tut.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства