Крычаў: начальнік ідэалагічнага аддзела падала пазоў у суд супраць газеты “Вольны горад”

2014 2014-10-09T22:34:09+0300 2014-10-09T22:34:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-ideolag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік ідэалагічнага аддзела Крычаўскага райвыканкама Марына Максімава падала пазоў аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды ў суд Крычаўскага раёна. У якасці адказчыкаў па пазову Марына Міхайлаўна называе незалежную газету “Вольны горад”, яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава і рэдактара Сяргея Няроўнага.

Падставай для падачы пазову стаў размешчаны 14 верасня 2014 года на інтэрнэт-сайце газеты “Вольны горад” артыкул “Не ў сваім крэсле?”, у якім журналісты газеты “Вольны горад” уздымаюць вострую тэму замоўчвання ўладамі Крычаўскага раёна і дзяржаўнай раёнкай “Крычаўскае жыццё” прычын абвалу будынку актавай залы і сталовай мясцовай гімназіі, а таксама інфармавання насельніцтва аб дзеяннях уладаў па вырашэнні ўзніклых для школьнікаў і іх бацькоў праблем.

Марына Максімава просіць суд Крычаўскага раёна абавязаць друкаванае выданне “Вольны горад” абвергнуць звесткі, якія ганьбяць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, а менавіта тое, што яна ў ідэалагічнай працы разбіраецца,шляхам друку абвяргаючага артыкула. Таксама начальнік ідэалагічнага аддзела звяртаецца да суда з просьбай спагнаць з адказчыкаў нанесенуюёй маральную шкоду ў памеры 10 000 000 рублёў і дзяржпошліну ў памеры 450 000 рублёў, якую яна аплаціла.

Рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны паведаміў, што ён 8 кастрычніка атрымаў позву ў суд Крычаўскага раёна. Судовае разбіральніцтва па пазову Марыны Максімавай прызначана ў судзе Крычаўскага раёна на 14-30 22 кастрычніка 2014 года.

Нагадаем, што ў 2014 і 2013 журналісты газеты “Вольны горад” прайшлі цэлы шэраг судовых працэсаў, калі адміністрацыя КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” вінаваціла газету “Вольны горад” у дыскрэдытацыі кіраўніцтва прадпрыемства і падрыве дзелавой рэпутацыі ПМК-280. У выніку журналісты выйшлі пераможцамі з гэтага шматмесячнага супрацьстаяння.

Газета “Вольны горад” выдаецца з 1998 года і карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод насельніцтва ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Яна распаўсюджваецца накладам у 299 асобнікаў, бо зарэгістраваць газету, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, журналісты не змаглі, мясцовыя ўлады заўсёды выступалі супраць такой рэгістрацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international