Выставу “Вышэйшая мера” наведала маці асуджанага да смяротнага пакарання

2014 2014-10-09T15:43:46+0300 2014-10-09T15:43:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sialiun_vystava_balaj_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".

Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".

Выставу “Вышэйшая мера” наведала маці асуджанага да смяротнага пакарання

Жыхарка Вялейкі Тамара Сялюн, сына якой Паўла ў красавіку 2014 года расстралялі згодна з прысудам Городзенскага абласнога суда , наведала фотавыставу журналіста Сяргея Балая “Вышэйшая мера”. Героямі гэтага фотапраекта сталі Святлана Жук, Любоў Кавалёва,Тамара Сялюн, Вольга Грунова і Тамара Чыкунова - маці, чыіх сыноў дзяржава вырашыла пазбавіць жыцця, прыкрываючыся антыгуманным законам.   

Маці, якая дагэтуль адчувае вялікія пакуты ад страты сына, была ўражаная ўбачаным на выставе і лічыць што людзі павінны ведаць і бачыць, хаця б на фотаздымках, гэты пякучы боль маці, чыіх дзяцей па прысуду дзяржавы пазбавілі жыцця. Яна перакананая ў тым, што трэба як мага шырэй дэманстраваць такія рэчы, каб у грамадстве ведалі, як выглядае маці забітага, якія пакуты яна вытрымлівае.

“Памылкова кажуць, што час залечвае, - кажа Тамара Сялюн. -Няпраўда гэта, час не лечыць. Мне сёння кажуць: сонца якое вакол свеціць, лісты жоўтыя паўсюль, а я гэтага не заўважаю, я перастала заўважаць колеры. Учора, праўда, мяне вельмі моцна падтрымала Тамара Чыкунова, я не чакала нават, што ёсць такія людзі. Яе энергетыка дадала мне моцы, каб жыць далей, каб не падаць духам”.

Нагадаем, 8 кастрычніка ў Гомелі праваабаронцы зладзілі сустрэчу  ў межах «Тыдня супраць смяротнага пакарання», удзел у якой прынялі маці прысуджаных да смерці: заснавальніца грамадскага аб'яднання «Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў» (Узбекістан) Тамара Чыкунова, жыхарка Вілейкі Тамара Сялюн і гамяльчанка Вольга Грунова. У дачыненні да Паўла Селюна быў выкананы смяротны прысуд. Аляксандр Груноў прысуджаны да выключнай меры пакарання і зараз знаходзіцца ў камеры смяротнікаў.

Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".
Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".
Андрэй Палуда і Тамара Сялюн.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international