Гродзенскія журналісты звяртаюцца да Генеральнага пракурора Беларусі

2014 2014-10-09T10:24:03+0300 2014-10-09T10:24:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскія незалежныя журналісты напісалі адкрыты зварот да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка. У ім сябры “Беларускай асацыяцыі журналістаў”звяртаюць увагу на сістэмны пераслед журналістаў-фрылансераў з боку міліцыі і суда.

   У тэксце звароту сказана: “Мы заяўляем пра неправамернасць пераследу рэпарцёраў, чые імёны і матэрыялы з’яўляюцца ў замежных СМІ. Ціск на такіх журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі”.

   Два дзесяткі журналістаў патрабуюць, каб адміністрацыйны пераслед журналістаў за прафесійную дзейнасць быў спынены, а ўпаўнаважаныя чыноўнікі вынеслі пратэсты на судовыя рашэнні, што былі абвешчаныя ў дачыненні журналістаў Аляксандра Дзянісава (пастанова Ленінскага раённага суда г. Гродна ад 04.04.2014), Аляксандра Залеўскага (пастанова Карэліцкага раённага суда ад 27.05.2014), Андрэя Мялешкі (пастанова Кастрычніцкага раённага суда г. Гродна ад 16.06.2014 і пастанова Гродзенскага раённага суду ад 07.10.2014) паводле ч.2 арт.22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

   Аналагічны зварот журналісты накіравалі таксама пракурору Гродзенскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства