Запрашаем на публічную лекцыю Карэла Шварцэнберга

2014 2014-10-08T16:07:25+0300 2014-10-08T21:37:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shvarcenbierhkarl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Карл Шварцэнберг, намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных справаў Чэхіі

Карл Шварцэнберг, намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных справаў Чэхіі

8 кастрычніка Публічная лекцыя Карэла Шварцэнберга, ганаровага госця Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адбудзецца з 17.00 да 19.00 ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а; ст.м. Плошча Перамогі).

Карэл Шварцэнберг - старшыня Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, былы міністр замежных справаў Чэскай Рэспублікі і кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Вацлава Гаўла.

Падчас адкрытай дыскусіі будзе абмяркоўвацца не толькі тэма смяротнага пакарання, але і пытанні правоў чалавека, этыкі, грамадскіх настрояў і ўплыву смяротнага пакарання на грамадства. Будзе абмеркаваны таксама вопыт іншых краінаў з дадзеным відам пакарання.

Даведка:

Карэл Шварцэнберг нарадзіўся ў 1937 годзе ў чэшскай арыстакратычнай сям'і, якая была вымушана пакінуць краіну пасля камуністычнага перавароту ў 1948 годзе. Эміграваў у Аўстрыю, дзе актыўна дапамагаў дысідэнтам, у тым ліку, заснаваўшы Чэхаславацкі цэнтр дакументацыі - свайго кшталту архіў забароненай літаратуры.

У 2007-2009 гг. і паўторна ў 2010-2013 гг. быў міністрам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і першым намеснікам прэм'ер-міністра. У 2013 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі, выбыў у другім коле, набраўшы 45,19% галасоў. У пачатку 90-х займаў пасаду кіраўніка канцылярыі прэзідэнта Вацлава Гавэла. У 1984-1991 гг. быў прэзідэнтам Міжнароднай Хельсінкскай федэрацыі па правах чалавека. На гэтай пасадзе размаўляў пра пытанні правоў чалавека ў СССР, Югаславіі, Балгарыі і Чэхаславакіі.

У цяперашні час таксама з’яўляецца старшынёй Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, а таксама старшынёй чэшскай ліберальна-кансерватыўнай палітычнай партыі ТОР 09. Нястомна выступае за дэмакратыю і правы чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international