Міжнародныя праваабаронцы: Беларускі дыктатар адкрыта выступае за смяротнае пакараннея, надзея – на грамадзянскую супольнасць (відэа)

2014 2014-10-08T23:10:00+0300 2014-10-17T13:39:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/florence_belliveau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фларанс Беліўе, старшыня Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання і віцэ-прэзідэнт FIDH

Фларанс Беліўе, старшыня Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання і віцэ-прэзідэнт FIDH

Старшыня Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання Фларанс Беліўе і Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы запісалі відэазвароты з нагоды Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. На думку міжнародных праваабаронцаў, пазітыўныя зрухі ў пытанні смяротнага пакарання ў нашай краіне магчымыя толькі дзякуючы намаганням грамадзянскай супольнасці і міжнароднай мабілізацыі.

Карым Лахіджы, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), у сваім звароце кажа, што Федэрацыя, сяброўскія арганізацыі якой ёсць у 120 краінах свету, паслядоўна заклікае ўрады і дзяржавы, якія яшчэ не адмянілі смяротнае пакаранне, на першым этапе выконваць рэзалюцыю ААН пра мараторый. Да гэтых краінаў належыць і Беларусь, дзе, як ён падкрэслівае, праваабаронцы і актывісты часам падвяргаюцца пераследу ў сувязі з дзейнасцю за адмену смяротнага пакарання.

На думку Фларанс Беліўе, старшыні Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання і віцэ-прэзідэнт FIDH, усе, хто хоць трохі цікавіцца праблемай смяротнага пакарання, ведаюць, што Беларусь - гэта адзіная краіна ў Еўропе, якая па-ранейшаму мае смяротнае пакаранне ў сваім юрыдычным арсенале і прымяняе яе на практыцы насуперак міжнароднаму праву.

«Беларусь - гэта дыктатура, і дыктатар, які знаходзіцца ва ўладзе, відавочна і адкрыта выступае за захаванне смяротнага пакарання. У гэтай сітуацыі толькі з дапамогай нацыянальнай і міжнароднай мабілізацыі можна дамагчыся калі не адмены смяротнага пакарання, то хаця б выканання міжнародных прававых нормаў пры вынясенні і прывядзенні ў выкананне прысудаў. У тым, што тычыцца нацыянальнай мабілізацыі, нам пашанцавала: у Беларусі вельмі актыўная грамадзянская супольнасць, - адзначае ў прыватнасці спн. Беліўе. - Выступаць з асуджэннем Беларусі не мае сэнсу - яе рэжыму абсалютна абыякавае асуджэнне міжнародных інстанцый. Але калі пытанне Беларусі будзе стаяць на парадку дня ва ўсіх міжнародных і еўрапейскіх перамовах, то можна спадзявацца на тое, што праз некалькі гадоў смяротнае пакаранне ў гэтай краіне будзе адмененае».

Нагадаем, Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання створана ў 2002 годзе і складаецца больш чым з 150 няўрадавых арганізацый, асацыяцый адвакатаў, мясцовых органаў улады і прафсаюзаў, у тым ліку такія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі як Amnesty International, Human Rights Watch, Penal Reform International, FIDH. Кааліцыя імкнецца да ўмацавання міжнародных аспектаў барацьбы супраць смяротнага пакарання, маючы за канчатковую мэту адмену гэтага віду пакарання па ўсім свеце. У 2003 годзе Кааліцыя ўвяла ў праваабарончы каляндар Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, які штогод адзначаецца 10 кастрычніка.

Міжнародныя праваабаронцы: Беларускі дыктатар адкрыта выступае за смяротнае пакараннея, надзея – на грамадзянскую супольнасць (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international