Баранавічы: пададзена заява на пікет да ўгодкаў “крыштальнай ночы” беларускай культуры

2014 2014-10-08T14:00:09+0300 2014-10-08T14:00:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kambalava-anzalik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава 6 кастрычніка падала заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні адзіночнага пікета, прысвечанага памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Правядзенне пікета запланавана да 77-х угодкаў “крыштальнай ночы” беларусай культуры, якая адбылася з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Менавіта ў гэтую ноч супрацоўнікі НКУС расстралялі ў мінскай турме 22 беларускіх пісьменнікаў і больш 80 прадстаўнікоў інтэллігенцыі нашай краіны.

– Нягледзячы на тое, што падзеі гэтай жахлівай ночы беларускай культуры дакументальна аднавіў у сваёй кнізе “Ахвяры і карнікі” пісьменнік-даследчык Леанід Маракоў, але нашае грамадства мала ведае праўды пра расстрэлы сталінскіх часоў, асабліва моладзь. Таму мы ўскладзем кветкі, запалім знічкі каля крыжа сталінскіх ахвяр і ўшануем памяць нявінна забітых беларускіх дзеячоў культуры, каб такія трагічныя падзеі ў нашай гісторыі больш не паўтарыліся, – паведаміла Анжаліка Камбалава..

Пікет запланаваны 30 кастрычніка ў старым парку горада, які рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама вызначаны месцам масавых мерапрыемстваў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international