10 кастрычніка – прэс-канферэнцыя “Беларусь у кантэксце сусветнага абаліцыянізму”

2014 2014-10-07T20:51:00+0300 2014-10-10T12:50:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dp-poster-2014-2-small.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў офісе ПЦ “Вясна” адбудзецца выніковая прэс-канферэнцыя праваабаронцаў з удзелам госці Тыдня супраць смяротнага пакарання Тамары Чыкуновай.

Пачатак – аб 11-й гадзіне.

Тэма прэс-канферэнцыі – “Беларусь у кантэксце сусветнага абаліцыянізму” – падкрэслівае, што на фоне пазітыўнай сусветнай тэндэнцыі беларуская дзяржава, працягваючы выносіць і выконваць смяротныя прысуды насуперак сваім міжнародным абавязальніцтвам, застаецца пад пільнай крытыкай міжнароднай грамадскасці.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі – прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Валянцін Стэфановіч, Андрэй Палуда і старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”, адна з заснавальніц Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання Тамара Чыкунова – у сваіх выступах закрануцьрозныя бакі гэтай праблемы. У тым ліку - ігнараванне беларускімі ўладамі міжнародных механізмаў пры выкананні смяротных прысудаў, пазіцыя ў дачыненні да афіцыйнага Мінска такіх міжнародных структураў як ААН, АБСЕ, Рада Еўропы ў гэтым пытанні (паводле апошніх сустрэчаў праваабаронцаў з прадстаўнікамі гэтых структураў), намаганні міжнародных праваабарончых арганізацый дзеля скасавання смяротнага пакарання ў Беларусі.    

Нагадаем, што кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду кары і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На сёння Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international