Сёння судзяць двух журналістаў

2014 2014-10-07T12:55:19+0300 2014-10-07T12:55:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg

У Гродне працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Мялешкі, а ў Магілёве пачнуцца слуханні па адміністрацыйнай справе Аляксандра Буракова. Абодвух вінавацяць у парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП, закідаючы ім супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

 

Разгляд справы Андрэя Мялешкі (ужо другой па ліку ў гэтым годзе) распачаўся 2 кастрычніка ў судзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. У віну журналісту ставяць працу без акрэдытацыі на замежны СМІ, што, на думку міліцыі, падпадае пад артыкул 22.9 ч. 2 “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Пра што менавіта ідзе гаворка, Мялешка не ведаў, бо пратакол складалі без яго. Журналіст заявіў хадайніцтва пра перанос працэсу дзеля заключэння дамовы з адвакатам і азнаямлення з матэрыяламі справы. Працяг – сёння аб 11-й гадзіне.  

Магілеўскага журналіста Аляксандра Буракова азнаёмілі з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні яшчэ 30 верасня. Яму таксама інкрымінуецца парушэнне часткі 2 арт. 22.9 КаАП РБ – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. У пратаколе названы канкрэтны прыклад такой “незаконнай прадукцыі” – размешчаны на сайце DW.de 25 жніўня 2014 года артыкул “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?” за подпісам Аляксандра Буракова. Разгляд справы пачнецца ў Ленінскім раённым судзе Магілёва а 14.30.

Сёлета было заведзена ўжо як мінімум дзевяць адміністрацыйных спраў за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ.

Яшчэ шасцёра журналістаў у гэтым годзе атрымлівалі папярэджанні пракуратуры за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч неаднаразова заклікала беларускія ўлады адмяніць патрабаванне абавязковай акрэдытацыі журналістаў, у тым ліку і ў часе свайго афіцыйнага візіту ў Мінск сёлета ў сярэдзіне верасня.

ГА "БАЖ" у канцы верасня выступіла з заявай на гэтую тэму, якую накіравала ў шэраг дзяржаўных органаў (Генеральнаму пракурору, міністру ўнутраных спраў, старшыню Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама старшыню Вярхоўнага Суда) з патрабаваннем зрабіць захады для спынення пераследу журналістаў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international