Сяргей Балай: Я стаўлю пытанні, на якія кожны мусіць адказаць сам

2014 2014-10-07T13:56:00+0300 2014-10-07T10:59:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фатограф Сяргей Балай

Фатограф Сяргей Балай

Перад адкрыццём фотавыставы “Вышэйшая мера”, героі якой – маці расстраляных,  яе аўтар, фатограф Сяргей Балай даў інтэрв’ю сайту Праваабарончага цэнтру "Вясна".

- Сяргей, як з’явілася ідэя менавіта такой выставы?

Сяргей Балай: Ідэя зрабіць фотапраект на тэму смяротнага пакарання з’явілася ў 2013 годзе, але павінен быў прайсці час, каб сфармавалася пэўная канцэпцыя, ідэя падачы матэрыялу. Галоўным штуршком стала тое, што паводле незалежных сацыялагічных даследванняў, якія рабілі расейскія сацыёлагі ў 2012-2013 годзе, больш за палову беларусаў упэўненыя, што ў нашай краіне дзейнічае мараторый на смяротнае пакаранне. Да таго ж, ужо падчас рэалізацыі праекту, размаўляючы са сваякамі расстраляных, я даведаўся што і яны да таго моманту, пакуль не здарылася непапраўнае, былі ўпэўненыя, што смяротнага пакарання ў нашай краіне няма.

- Ці не было страху, што ваша праца можа выклікаць негатыўную рэакцыю, што Вам скажуць: “Вы абараняеце забойцаў”?

Сяргей Балай:  Страху не было, бо перадусім я хацеў расставіць кропкі для сябе самога. Тым больш, тэма “вышэйшай меры” у грамадстве своеасабліва табуявана, пры тым што інфармацыі аб смяротным пакаранні не так багата і сярэднестатыстычны беларус задумваецца пра гэта толькі ў надзвычайных выпадках. Тым больш з уласнай журналісцкай працы маю досвед, калі значна менш рэзанансныя матэрыялы выклікалі шмат абурэнняў і самыя процілеглыя меркаванні. Да таго ж я не абараняю забойцаў (а дзяржава, якая бярэ на сябе права выконваць прысуд, таксама выступае ў падобнай ролі), а я стаўлю пытанні, на якія кожны мусіць адказаць сам.

- Як Вам далася праца над такой псіхалагічна цяжкай тэмай?  Ці быў нейкі інсайт, прасвятленне? Ці адкрылася нешта новае?    

Сяргей Балай: Працаваць сапраўды было цяжка, бо я вельмі эмацыйны і сентыментальны чалавек, да таго ж блізка ўспрымаю бяду іншых людзей. Але я выдатна разумеў, што гэта таксама новы досвед, у тым ліку і маральнага кшталту. Пад час працы з маімі героямі і месцамі я адкрыў шмат новых акалічнасцяў і відавочна, што на гэтай выставе праект не спыніцца, будзе развівацца далей, бо тэма сапраўды патрабуе вельмі глыбокага даследвання.

- Што перашкаджала і хто (ці што?) дапамагала вам у ажыццяўленні творчай задумкі?

Сяргей Балай: Перашкаджала тое, што грамадства, час, стан рэчаў вельмі азлобілі шмат каго са сваякоў пакараных смерцю і людзі закрыліся ў сваім болі, як чарапаха ў панцыры. Выцягнуць іх на размову, не кажучы пра фатаграфаванне, было часам няпроста. Дапамагала тое, што сярод гэтых людзей ўсё ж знайшліся тыя, хто праз боль дапамог ажыццявіць маю задумку, адчуваючы ўласную спрычыненасць да агульнай справы адыходу ад смяротнага пакарання.
- Што бы Вы маглі сказаць прыхільнікам смяротнага пакарання?

Сяргей Балай:  Думаю,  што прыхільнікам смяротнага пакарання варта задумацца, чаму супраць вышэйшай меры, як правіла, выступаюць людзі сталага ўзросту і жыхары так званай правінцыі? Можа, таму, што пражыўшы жыццё, разумееш, што няма нічога больш каштоўнага за яго. И нават помста за злачынства не з’яўляецца падставай, каб адбіраць жыццё ў чалавека. У любым выпадку, кожны павінен сам адказваць на такія пытанні. І задаваць іх сабе, натуральна, бо ў такіх пытаннях хаваецца грамадзянская адказнасць кожнага з нас: ці гатовы асобны чалавек браць на сябе адказнасць за тое, што ад яго імя будзе пазбаўлены жыцця хай сабе і злачынец. Не варта забывацца і пра магчымасць судовай памылкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international