Салігорцы даслалі палітвязням паштоўкі падтрымкі (фота)

2014 2014-10-07T07:29:37+0300 2014-10-07T07:29:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-pasht-palit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія грамадскія актывісты зноўку даслалі паштоўкі са словамі падтрымкі беларускім палітычным зняволенным.

- На фоне пуцінскай агрэсіі ва Украіне гучаць думкі, што ў нас тут не такая ўжо і дыктатура, - кажа ідзін з удзельнікаў акцыі Уладзімір Шыла. - Але ў Беларусі на дадзены момант за кратамі знаходзіцца сем палітычных вязняў, сярод якіх былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. І мы не маем права забывацца пра іх.

Важнасць салідарнасці разумее і салігорскі моладзевы актывіст Уладзімір Лемеш, які літаральна на мінулых выходных сам патрапіў пад каток рэпрэсіўнай сістэмы ды быў вымушаны правесці ў ізалятары часовага ўтрымання некалькі сутак:

- Гэтыя людзі -- сапраўдны прыклад стойкасці і нязломнасці. І я веру, што яны годна пройдуць гэты шлях і ў самы бліжйшы час мы зможам іх усіх пабачыць на волі, - кажа маладзён.

Удзельнкі акцыі заклікаюць усіх людзей добрай волі не быць абыякавымі, не баяцца выказваць сваю салідарнасць ды актыўна падтрымаць усіх беларускіх вязняў сумлення ў гэты няпросты для іх перыяд жыцця.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international