Запрашаем на фотавыставу “Вышэйшая мера”

2014 2014-10-06T17:58:56+0300 2014-10-08T13:46:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dp-poster-2014-1a-small.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесны праект фотажурналіста Сяргея Балая і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” будзе прэзентаваны 7 кастрычніка ў сядзібе “Галіяфы” (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская). Імпрэза распачнецца а 18-й гадзіне.

Героямі фотапраекта “Вышэйшая мера” сталі Святлана Жук, Любоў Кавалёва, Тамара Сялюн, Вольга Грунова і Тамара Чыкунова - маці, чыіх сыноў дзяржава вырашыла пазбавіць жыцця, прыкрываючыся антыгуманным законам.   

Адкрыццё выставы пройдзе з удзелам аўтара Сяргея Балая, Тамары Чыкуновай - адной з гераінь праекта, якую расстрэл сына прывёў да абаліцыянісцкай дзейнасці, прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Жаданне наведаць імпрэзу выказалі ганаровы госць Карэл Шварцэнберг, старшыня Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, і Мілан Экерт,Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Чэхія ў Беларусі.

Нагадаем, выстава “Вышэйшая мера” ладзіцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international