У Брэсцкай вобласці плануюць абмяркоўваць праблему гандлю людзьмі

2014 2014-10-06T15:47:20+0300 2014-10-06T15:47:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zanchyna-gvalt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З гэтай мэтай прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын” распачалі серыю круглых сталоў у розных рэгіёнах вобласці, каб абмеркаваць набалелыя пытанні супрацьдзеяння гандлю “жывым таварам”.

Актывісты “Клуба дзелавых жачын” нагадалі, што ўжо амаль дваднаццаць гадоў працуе тэлефонная лінія, дзе можна атрымаць кансультацыю па бяспечнаму выезду і знаходжанню за мяжой. За гэты час на нацынальным узроўні было атрымана больш за 25 тысяч паведамленняў па тэлефоне, а на радзіму вярнуліся 118 чалавек, што трапілі падчас выезду за мяжу ў складанае становішча.

Але праблема гандлю людзьмі не страчвае сваёй актуальнасці і зараз, таму прадстаўнікі грамадскай арганізацыі лічаць важным ладзіць больш шчыльнае узаемадзеянне з прадстаўнікамі ўлады (у тым ліку на ўзроўні сельскіх выканкамаў), каб у людзей было больш інфармацыі пра небяспечныя моманты падчас паездак за мяжу, а таксама пра магчымасці дапамогі тым, хто стаў ахвярай.    

У бліжэйшы час адпаведныя мерапрыемствы, дзе абмяркуюць гэтую праблему, будуць зладжаныя (акрамя Брэста) у Маларыце, Камянцы, Жабінцы і Пружанах.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international