Абласное грамадзкае аб’яднаньне “Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі” (АСДЕМО) мае быць ліквідаваная ў судовым парадку.

2003 2003-10-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такую выснову зрабіла галоўная спэцыялістка Ўпраўленьня юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму Тамара Стрыжнева па сканчэньні праверкі статутнай дзейнасьці асацыяцыі.

Як сказана ў даведцы, аб’яднаньнем не выконвалася пэрыядычнасьць правядзеньня грамадзкага сходу і паседжаньняў рады, ёсьць парушэньні пры прыёме ў сябры аб’яднаньня, пячатка не адпавядае патрабаваньням. І галоўнае – праверка не пацьвердзіла абласны статус АСДЕМО.

З прыведзеных фактаў спн.Стрыжнева робіць выснову, што АСДЕМО сыстэматычна і груба парушае заканадаўства і ўласны статут, і, адпаведна, мусіць быць ліквідаванае.

Старшыня АСДЕМО Уладзімер Коўзелеў лічыць, што аб’яднаньне, якое супрацоўнічае з органамі мясцовай улады ў галіне экалёгіі і нават уваходзіць у склад каардынацыйнай рады пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў, абсурдна ліквідаваць за памылкі справаводзтва. Бліжэйшымі днямі будзе скліканая рада аб’яднаньня, якая разгледзіць высунутыя Ўпраўленьнем юстыцыі прэтэнзіі.

“Думаю, што ўсе выяўленыя парушэньні лёгка пераадолець. І я спадзяюся ўпэўніць упраўленьне ў тым, што мы зможам усё выправіць,” – адзначыў Уладзімер Коўзелеў у інтэрвію belngo.info. Зь ягоных словаў, такая сытуацыя ніякім чынам не адаб’ецца на дзейнасьці АСДЕМО ў цэлым і на бліжэйшых яе плянах у прыватнасьці.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international