На Паўла Вінаградава склалі пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы

2014 2014-10-03T12:47:00+0300 2014-10-03T16:15:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Паўла Вінаградава адпусцілі з РУУСа Маскоўскага раёна. На яго складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы. Ён аштрафаваны на 1 мільён 200 тысяч рублёў.

Як паведаміла ў Facebook жонка Паўла Святлана, 2 кастрычніка Вінаградаў пайшоў адзначацца ў міліцыю, паколькі знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам. Адтуль, які і ў мінулы раз, ён не вярнуўся.

Зусім нядаўна  Вінаградаў затрымліваўся міліцыяй, 11 верасня, і беспадстаўна быў асуджаны на 15 сутак арышту. На волю ён выйшаў 26 верасня і заявіў, што плануе далей займацца грамадскай дзейнасцю, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі ўладаў.

У жніўні Паўла Вінаградава таксама беспадстаўна пакаралі адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Агулам жа, з-за грамадска-палітычнай дзейнасці, на Паўла Вінаградава было заведзена каля 20-ці адміністратыўных спраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international