viasna on patreon

Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў групы грамадзян у Гомелі

2014 2014-10-02T16:39:01+0300 2014-10-02T18:35:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 мая 2009 года ў 10-ю гадавіну знікнення міністра МУС Юрыя Захаранкіпрадстаўнікі аб'яднаныхдэмакратычных сіл (АДС)рэгіёну Пётр Кузняцоў,Юры Захаранка, АнатольПаплаўны, Ларыса Шчыракова, ВасільПалякоў і Уладзімір Кацора правялі перадбудынкам абласнога УУСакцыю, трымаючы ў рукахфотаздымкі зніклагагенерала. Усе яны быліпрыцягнуты да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў Уладзімір Кацора да адміністрацыйнага арышту.

Не знайшоўшы ўнутры краіны прававой абароны, актывісты паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сёння міжнародныя эксперты прызналібеларускую ўладу вінаватай у групавым парушэнні правоў жыхароўГомеля на выказванне меркавання і на правядзенне мірнага сходу. Адпаведнае рашэнне размешчана на афіцыйным сайце ААН.

Кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка, які дапамагаў актывістам абараніць правы на міжнародным узроўні, адзначае,што ўпершыню Камітэт па правах чалавека даў ацэнку рашэнню гомельскіх уладаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе.

"Фактычна гомельскім чыноўнікам у Жэневе пастаўленая тлустная двойка.Ім нагадалі пра міжнародныя абавязацельствы краіны і пра тое, як варта ставіцца да правоў і свабод грамадзян. Нават калі абмежаванні,накладзеныя на аўтараў за распаўсюд інфармацыі пра зніклага экс-міністра МУС з выкарыстаннем мірнага сходу дазволены нацыянальнымзаканадаўствам, беларускія ўлады ў гэтай справе не змаглі абгрунтаваць, якую небяспеку стварылі грамадзяне, выставіў на ўсеагульны аглядпартрэты зніклага экс-міністра ўнутраных спраў", - пракаментаваўрашэнне праваабаронца.

Зараз беларускія ўлады абавязаны перагледзець гэтую справу, пакрыцьаўтарам кошт штрафаў, а таксама даць ім усім адпаведныя кампенсацыі. Урад Беларусі абавязаны прыняць меры па недапушчэнні аналагічных парушэнняў у будучыні, а таксама перагледзець Закон аб масавых мерапрыемствах і рашэнне гомельскіх уладаў аб парадку правядзення мірных сходаў у Гомелі такім чынам, што б практыка іх прымянення не прыводзіла ў будучыні да парушэння правоў, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Прынятае рашэнне ўрад Беларусі павінен апублікаваць, у тым ліку і на беларускай мове ў афіцыйных СМІ і выканаць яго на працягу 180 дзён.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства