Баранавічы: праваабаронца дамогся ўнясення зменаў у рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах

2014 2014-10-01T11:44:02+0300 2014-10-01T11:44:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-bar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Баранавіцкі гарвыканкам унясе змены ў сваё рашэнне № 1497 ад 16.06.2009г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы”. Гэта вынікае з ліста, які атрымаў праваабаронца Сяргей Гоўша з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка. У лісце ад 24.09.2014 года № 04-17/125 паведамляецца, што Брэсцкі аблвыканкам даручыў Баранавіцкаму гарвыканкаму прывесці рашэнне № 1497 у адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў РБ ад 5 сакавіка 2012 года № 207 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерапрыемстваў і прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”.

– Заключыць дамову з міліцыяй па ахове грамадскага парадку было практычна немагчыма. Яны зацягвалі час, і гэта было прычынай, па якой гарвыканкам забараняў пікеты, сходы і мітынгі з-за таго, што арганізатары масавага мерапрыемства не мелі дамовы з міліцыяй. Гарадскія ўлады ігнаравалі Пастанову Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, якая не патрабуе заключэння дамовы з ГАУС пры арганізацыі масавага мерапрыемства. Згодна гэтай пастановы, выканаўчы камітэт на другі дзень пасля рэгістрацыі заявы на правядзенне масавага мерапрыемства павінен сам прадставіць копію заявы ў праваахоўныя органы, што якраз у Баранавічах і не выконвалася. Таму я прасіў, каб Брэсцкі аблвыканкам абавязаў Баранавіцкі гарвыканкам унесці змены ў рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ў сувязі з прыняццем Пастановы Савета Міністраў і не парушаць ў далейшым правы заяўнікаў масавых мерапрыемстваў, – пракаментаваў парваабаронца Сяргей Гоўша.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international