У Бабруйску звольнілі актывістаў, якія ўдзельнічалі ў галадоўцы пратэсту

2014 2014-10-01T09:53:57+0300 2014-10-01T09:54:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babruisk-zavod.jpg
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

З Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольненыя двое сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага — наладчыкі Аляксандар Варанкін і Аляксандар Грамыка. Фармальная прычына — сканчэньне тэрміну дзеяньня працоўнага кантракту. Працаўнікі ж лічаць, што звольнілі іх за прыналежнасьць да незалежнага прафсаюзу.

Старшыня завадзкой суполкі прафсаюза Міхаіл Кавалькоў заяўляе, што звольнілі актывістаў, ігнаруючы іх кваліфікацыю і вытворчую неабходнасьць. Супраць звальненьня, кажаМіхаіл Кавалькоў, выступала кіраўніцтва цэху, дзе працавалі наладчыкі, але адміністрацыя прадпрыемства вырашыла не падаўжаць зь імі кантрактаў.

Абодва актывісты ўдзельнічалі ў галадоўцы пратэсту супраць дыскрымінацыі на прадпрыемстве паводле прафсаюзнай прыналежнасьці. Яна адбылася ў сакавіку і доўжыла трое сутак.

Паводле Міхаіла Кавалькова, толькі за гэты год з заводу звольненыя шасьцёра сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Фармальная прычына звальненьня тая ж — сканчэньне тэрміну дзеяньня працоўных кантрактаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international