viasna on patreon

На Віцебшчыне выйшаў з друку чарговы выпуск праваабарончай «Шэрай кнігі»

2014 2014-10-01T09:35:18+0300 2014-10-01T09:35:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sheraja_kniga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
«Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне»

«Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне»

Штогоднік «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне» публікуецца праваабаронцамі ўжо трэці сэзон запар. Новы выпуск, які складаецца больш як са 140 старонак, ахапляе сабой пэрыяд зь ліпеня 2013 па чэрвень 2014 гадоў.

Аснову матэрыялаў «Шэрай кнігі» склалі артыкулы пра парушэньні правоў чалавека, якія зьяўляліся цягам году на рэгіянальных праваабарончых сайтах «Віцебская вясна» і «За правы чалавека», а таксама публікацыі іншых інфармацыйных рэсурсаў. Як і раней, апроч друкаванага выданьня, існуе электронная вэрсія кнігі, якую кожны ахвотны можа спампаваць тут.

 

"Віцебская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства