Мінюст Беларусі не зарэгістраваў літвінаў, а Карл Маркс апынуўся «Фрыдрыхавічам»

2014 2014-09-30T07:36:11+0300 2014-09-30T07:36:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minjust.jpg

Беларускія ўлады адмовілі ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Краёвае згуртаванне літвінаў». «Спіс заснавальнікаў ГА «Краёвае згуртаванне літвінаў» утрымлівае ў сабе няпоўныя і несапраўдныя звесткі аб заснавальніках дадзенага грамадскага аб’яднання, у сувязі з чым з’яўляецца несапраўдным дакументам», — гаворыцца ў адмове з Міністэрства юстыцыі.

У якасці няпоўных і несапраўдных звестак прыводзіцца адсутнасць нумароў хатніх і рабочых тэлефонаў у двух заснавальнікаў, недакладныя звесткі пра месца пражыцця ў трох заснавальнікаў.

Пры гэтым прыкладам недакладных звестак прыводзіцца тое, што адрас аднаго заснавальніка пададзены наступным чынам: «г.Слаўгарад, вул.К.Маркса», тады як, заяўляюць у Мінюсце, ён мусіць выглядаць наступным чынам: «г.Слаўгарад, вул. Маркса Карла Фрыдрыхавіча». І гэта пры тым, што бацька Карла Маркса быў Генрыхам.

«У любой еўрапейскай дзяржаве гэта было б прызнана тэхнічнай памылкай і дадзены час на выпраўленне. Але мы, вядома, знаходзімся ў візантыйскай цывілізацыі, дзе ўсё, што небяспечнае, здаецца чужым і варожым», — паведаміў КРЫНІЦА.INFO старшыня «Краёвага згуртавання літвінаў» Аляксандр Стральцоў.

Паводле яго словаў, зараз рыхтуецца скарга да Вярхоўнага суду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international