Праваабаронцы скардзяцца, ідэолагі гадамі абяцаюць «прыняць меры» - а дыскрымінацыя цыганоў у СМІ працягваецца

2014 2014-09-29T23:12:06+0300 2014-09-30T09:04:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cyganka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не першы год змагаюцца з дыскрымінацыяй на нацыянальнай прыкмеце і цыганафобіяй гомельскія праваабаронцы Алесь Яўсеенка і Марыя Клімовіч. Яны звяртаюць увагу ідэолагаў і кіраўніцтва сістэмы МУС на з'яўленне ў прэсе прыніжальных для цыганскага этнасу артыкулаў пад загалоўкамі кшталту «Асцярожна, цыганы!». Ідэолагі ж і кіраўніцтва сістэмы МУС кожны раз абяцаюць у адказах «разабрацца, прыняць меры, правесці тлумачальную працу» і гэтак далей. Вось толькі кошт тым абяцанням – нулявы. Таму што з зайздроснай рэгулярнасцю дыскрымінацыйныя артыкулы зноў і зноў з'яўляюцца ў прэсе.

Так, раённая газета «Лоеўскі край» прайшлася па цыганах у артыкуле «Крадзеж пад гіпнозам?» 

Намеснік начальніка РАУС Генадзь Маджара інфармуе (ці дэзінфармуе?) жыхароў раёна аб тым, што цыгане – злачынцы, і іх нельга «упускаць у жытло ні пад якай нагодай», а калі вы ўбачыце «асоб цыганскай нацыянальнасці на тэрыторыі раёна – просьба паведаміць аб гэтым па тэлефоне дзяжурнай часткі РАУС».

Намеснік начальніка РАУС сцвярджае, што неяк у вёску Абрамаўка завіталі цыганы, а праз два тыдні гаспадары адной з хат выявілі, што ў іх прапалі грошы. Узбуджана крымінальная справа. Нагадаем, што згодна Канстытуцыі, вінаватым у злачынстве чалавека можа прызнаць толькі суд, а тут прысуды выносяцца ўсяму цыганскаму народу проста на старонках выданняў.

У суседнім Брагінскім раёне таксама, відаць, міліцыя пакутуе на «цыганафобію», бо чым іншым патлумачыць з'яўленне артыкулу «Канакрадства – старажытны цыганскі промысел, шырока распаўсюджаны і цяпер» 

На старонках выдання выступіла начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Алена Катлабай, якая нагадала чытачам, што «восенню 2012 і 2013 гадоў у жыхароў нашага раёна з пашы зніклі коні, аб лёсе якіх можна толькі здагадвацца». Па версіі супрацоўніцы міліцыі, «крадзеж коней наогул з’яўляецца вельмі прыбытковым крымінальным бізнесам». «Мяркуецца, што займаюцца ім асобы цыганскай нацыянальнасці, аднак выйсці на след злачынцаў вельмі цяжка. Многія з іх неаднаразова судзімыя, ужо добра ведаюць крымінальнае заканадаўства і ўмеюць яго абыходзіць, знішчаючы доказы», - заяўляе асоба, якая працуе ў праваахоўных органах, і павінна як ніхто ведаць пра прэзумпцыю невінаватасці, Канстытуцыю і тое, што пажадана не ўказваць нацыянальнасць злачынцы, каб не распальваць міжнацыянальную варожасць. Што тады гаварыць пра грамадзян, якія чытаюць раённыя выданні?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international