Уцёкі навучэнцаў са СпецПТВ набываюць масавы характар

2014 2014-09-29T09:19:31+0300 2014-09-29T10:21:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/specptv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Навучэнцы са спецПТВ

Навучэнцы са спецПТВ

26 верасня з Магілёўскага спецвучылішча закрытага тыпу збеглі 34 навучэнцы. Амаль усе яны на гэты час знойдзеныя. Узрост уцекачоў - 16-18 гадоў. Матыў, па словах парушальнікаў, просты: хацелі вярнуцца дамоў.

Гэта не першы выпадак масавых пабегаў са спецвучылішчаў у Беларусі ў гэтым годзе: 1 чэрвеня 8 навучэнцаў самавольна пакінулі Крывіцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №3 закрытага тыпу, размешчанае ў гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна, Пазней іх адшукалі на Смаленшчыне. Раней жа фіксаваліся выпадкі адзінкавых пабегаў цяжкіх падлеткаў з вучэльняў закрытага тыпу. Па сутнасці, вучылішчы закрытага тыпу гэта нішто іншае як аналаг калоніі.

У рамках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян у Беларусі юрысты Праваабарончага  цэнтру “Вясна” даследвалі ўмовы ўтрымання ў спецыяльных вучэбна- і лячэбна-выхаваўчых установах і прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх.

Высновы, да якіх яны прыйшлі – несуцяшальныя: Існуючая ў Беларусі сістэма ізаляцыі непаўналетніх правапарушальнікаў мае патрэбу ў пільнай увазе і заканадаўчым ўдасканаленні. Абмежаванне волі дзіцяці паводле закону магчыма не толькі за здзяйсненне злачынства, але і за неаднаразова здзейсненыя асобныя адміністрацыйныя правіны. Непаўналетнім не гарантаваны справядлівы суд пры разглядзе пытання аб накіраванні ў спецыяльныя ўстановы ў парадку грамадзянскага судаводства. Існуе магчымасць несудовага змяшчэння непаўналетняга ва ўстанову МУС для непаўналетніх.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international