У Салігорску затрымалі актывіста Ўладзімера Лемеша

2014 2014-09-28T08:24:00+0300 2014-09-29T08:25:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg

Інфармацыю пра затрыманьне актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Уладзімера Лемеша пацьвердзіў у суботу менскі актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.

«Уладзімер патэлефанаваў мне а 16 гадзіне, сказаў, што яго затрымалі без тлумачэньня прычын. З таго часу ягоны тэлефон маўчыць і сам ён на сувязь не выходзіў», — паведаміла а 19 гадзіне пра Уладзімера Лемеша праваабаронца Марыя Кас’ян.

«Ведаю ня больш за тое, што паведаміў сайт „Хартыі97“. Гэта так, Лемеш затрыманы каля свайго дому і яго адвезьлі ў мясцовую міліцыю. Але за што, мне невядома. Такі актывіст сапраўды ёсьць ў нашай структуры», — сказаў Свабодзе Максім Вінярскі.

16 верасьня на кватэрах салігорскіх актывістаў «Маладога фронту» Міхася Тычыны і Івана Шылы адбыліся ператрусы, ў выніку чаго ў актывістаў забралі кампутары. Паводле зьвестак зь міліцыі, яны шукалі ў кампутарах сьляды распаўсюду парнаграфіі. Ці зьвязана затрыманьне Ўладзімера Лемеша з гэтымі падзеямі, невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international