Баранавічы: аблвыканкам падтрымаў рашэнне гарвыканкама па забароне пікета 27 ліпеня

2014 2014-09-28T22:12:54+0300 2014-09-29T10:21:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siargej-goushaa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ на сваю заяву з Брэсцкага аблвыканкама, які паведаміў, што Баранавіцкі гарвыканкам забараніў праваабаронцам і грамадскім актывістам Рыгору Грыку, Вячаславу Болбату і Сяргею Гоўшы пікет 27 ліпеня на законных падставах.

– Я вельмі незадаволены адказам. У лісце няма адказу на пастаўленыя мною пытанні, а проста перапісаны тэкст закона РБ ад 30 снежня 1997 г. “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык падае няправільную інфармацыю, што ў нашай заяве нічога не было напісана пра меры па забяспячэнні грамадскага парадку і бяспекі падчас правядзення масавага мерапрыемства. Я прадставіў доказы, што мы не толькі напісалі свае абавязацельствы пра асабістую адказнасць пры правядзенні пікета, але і заключылі ўсе неабходныя дамовы з ГАУС, паліклінікай і ЖКГ. Думаю, што аблвыканкам проста выгароджвае сваіх баранавіцкіх чыноўнікаў, якія відавочна прынялі незаконнае рашэнне па забароне пікета грамадзян 27 ліпеня, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Ён дадаў, што мае намер скардзіцца ў вышэйстаячыя органы ўлады.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international