Віцэ-спікер бундэстага абяцае падтрымку ўсім палітвязням Беларусі

2014 2014-09-25T16:48:32+0300 2014-09-25T16:49:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/katrin-goering-eckardt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцэ-спікер бундэстага ФРГ Катрын Герынг-Экардт, якая прадстаўляе Партыю зялёных, павіншавала кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага з днём народзінаў, які ён адзначае сёння.

"У сувязі з Вашым вызваленнем з турмы ў чэрвені, заступніцтва, пад якое я ўзяла Вас як зняволенага ў супрацоўніцтве з Libereco і нямецкім парламентам, завяршылася ўдала. Тым не менш, я збіраюся забяспечыць сваю пастаянную падтрымку Вашай працы, а таксама падтрымку ўсім палітычным вязням у Беларусі, якія ўсё яшчэ чакаюць свайго вызвалення", - піша спн. Герынг-Экардт, жадаючы праваабаронцу не губляць сілы духу і не пакідаць барацьбу за лепшую будучыню для ўсіх беларускіх грамадзянаў.

Нагадаем, што нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights з 2011 года праводзіць кампанію, заснаваную на ідэі шэфства над палітвязнямі Беларусі з боку еўрапейскіх палітыкаў, гатовых прыняць удзел у іх лёсе, прыкладаючы намаганні па іх вызваленні ў рамках сваёй паўсядзённай працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international