Гродна: актывістка патрабуе вярнуць ёй забраныя міліцыянерамі рэчы

2014 2014-09-25T12:55:16+0300 2014-09-25T12:55:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/netbuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская актывістка з Гродна Вольга Крапоціна накіравала заяву на імя начальніка раённага аддзелу унутраных спраў Ленінскага раёна Васіля Найдзенкі, у якой просіць вярнуць незаконна забраныя ў яе інтэрнацкім пакоі супрацоўнікамі міліцыі рэчы: ноўтбук і дзве флэш-карткі памяці. Крапоціна падкрэслівае, што яна адразу папярэдзіла супрацоўнікаў міліцыі пра тое, што гэтыя рэчы належаць не ёй, а суседцы па пакоі, а таксама той факт, што міліцыянты забралі гэтыя рэчы, не пакінуўшы ніякіх дакументаў, незразумела на якіх юрыдычных падставах.

Нагадаем, што ўвечары 19 верасня Вольга Крапоціна была затрыманая з улёткамі “Вярніце Крым Украіне”, пасля чаго яе завезлі ў міліцэйскае аддзяленне, а пазней правялі агляд памяшкання, дзе яна пражывае. В. Крапоціну затрымліваў чалавек у цывільным, які не прадставіўся і не паказаў ніякіх дакументаў. Толькі пасля ён выклікаў прадстаўнікоў міліцыі ў форме і суправаджаў Крапоціну да пастарунку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international