ААН: На ўсходзе Украіны загінула больш за 3,5 чалавек

2014 2014-09-24T14:56:00+0300 2014-09-24T16:58:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zbroja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: РИА Новости

Фота: РИА Новости

Колькасць ахвяраў канфлікту на ўсходзе Украіны ўзрасла да 3,5 тыс. Чалавек, колькасць ўнутрана перамешчаных асоб узрасла ў два разы, дасягнуўшы 275, 5 тысяч. Пра гэта 23 верасня паведаміў у Жэневе памочнік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч, выступаючы на сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), перадае ІТАР-ТАСС.

Ён прадставіў 47 членам Савета кароткі змест пяці дакладаў па сітуацыі ў краіне, падрыхтаваных з красавіка гэтага года супрацоўнікамі маніторынгавай місіі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) на Украіне.

Паводле Шымановіча, колькасць загінуўшых у выніку канфлікту на Данбасе, уключаючы ахвяраў крушэння малайзійскага авіялайнера ў ліпені, склала 3543 чалавекі. "Праўдзівая колькасць, хутчэй за ўсё, значна большая", - дадаў ён. Шымановіч звярнуў увагу на тое, што з сярэдзіны ліпеня па канец жніўня адбылося "рэзкае павелічэнне колькасці забойстваў", калі, у сярэднім, у дзень гінулі па 36 чалавек, што ўтраябольш за папярэднія месяцы.

Тым часам колькасць зарэгістраваных унутрана перамешчаных асобаў за месяц падвоілася. "З пачатку жніўня да пачатку верасня колькасць зарэгістраваных перамешчаных асобаў падвоілася і дасягнула 275.498 чалавек", - сказаў памочнік генеральнага сакратара сусветнай арганізацыі. Як і ў выпадку з ахвярамі, ён прызнаў, што сапраўднаяколькасцьунутраных перасяленцаў можа быць вышэйшай, бо многія з іх не жадаюць рэгістравацца.

Маніторынгавая місія УВКПЧ на Украіне, створаная ў сакавіку для збору інфармацыі аб магчымых парушэннях правоў чалавека, налічвае каля 40 супрацоўнікаў. Яна прадстаўлена ў такіх гарадах як Кіеў, Львоў, Адэса, Данецк і Харкаў. Наступны даклад будзе распаўсюджаны 30 верасня. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international